Беларусь і Туркменістан узгаднілі квоту дазволаў на выкананне аўтаперавозак грузаў на 2027 год
Фота з архіва 27 сакавiка, Мінск . Беларусь і Туркменістан узгаднілі квоту абмену бланкамі дазволаў на выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў на 2027 год, паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.
Падпісанне дакументаў адбылося у Мінску на пасяджэнні беларуска-туркменскага сумеснага камітэта па міжнародных аўтамабільных зносінах.
«На прынцыпах узаемнасці ўзгоднена магчымасць выкарыстання на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў вадзіцелямі транспартных сродкаў, дапушчаных у адпаведнасці з заканадаўствам да ажыццяўлення міжнародных аўтаперавозак і аснашчаных лічбавымі кантрольнымі прыладамі, якія адпавядаюць патрабаванням ЕСТР, раздруковак лічбавага тахографа», — расказалі ў прэс-службе.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі таксама варыянты спрашчэння адміністрацыйных працэдур па выкананні беларускімі перавозчыкамі міжнародных аўтаперавозак па тэрыторыі Туркменістана, павелічэнні магчымых тэрмінаў знаходжання вадзіцеляў на тэрыторыі гэтай дзяржавы.






