Прэзідэнт

Беларусь і Саудаўская Аравія плануюць адмяніць візы пры паездках службовых асоб

Фота з архіва 20 лютага, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў указ нумар 63, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Саудаўскай Аравіі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў для кароткатэрміновых паездак уладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем, грамадзяне Беларусі і Саудаўскай Аравіі — уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў вызваляюцца ад візавых патрабаванняў для ўезду, транзіту і знаходжання на тэрыторыі дзяржавы другога боку на тэрмін не большы за 90 дзён на працягу любога перыяду ў 180 дзён з даты першага ўезду.

Рэалізацыя гэтага міжнароднага дагавора дасць магчымасць спрасціць узаемныя паездкі службовых асоб.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»