Эканоміка

Беларусь і Расія планамерна нарошчваюць эканамічнае ўзаемадзеянне — Турчын

Фота з архіва 30 жніўня, Мінск . Беларусь і Расія планамерна нарошчваюць эканамічнае ўзаемадзеянне. Аб гэтым прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», .

Аляксандр Турчын адзначыў, што эканамічны спектр беларуска-расійскіх узаемаадносін шырокі. Краіны, напрыклад, супрацоўнічаюць у энергетычнай і прамысловай сферах, у пытаннях забеспячэння харчовай бяспекі.

«Ідзе планамерная работа па ўсіх напрамках. Сказаць, што ўсё добра і ўсё выдатна, напэўна, так не скажаш і так не павінна быць, таму што ў кожнага боку ёсць свае інтарэсы. Але мы знаходзім узаемавыгадныя рашэнні, якія нам даюць магчымасць нарошчваць аб’ём узаемнага тавараабароту, рэалізоўваць сумесныя праекты. Гэта штодзённая работа, якая сёння ідзе, і ідзе нядрэнна», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»