Спорт

Беларус Федарынчык заваяваў золата чэмпіянату Еўропы па муай-тай у Грэцыі

Фота Unsplash 24 лістапада, Мінск . Беларускія спартсмены заваявалі 20 узнагарод чэмпіянату Еўропы па тайскім боксе, які прайшоў у сталіцы Грэцыі Афінах,

Нашу каманду ў элітнай узроставай групе прадставілі трое спартсменаў, кожны з іх дайшоў да фіналу ў сваёй катэгорыі. Мацнейшым на кантыненце ў вазе да 71 кг стаў Яўген Федарынчык — на старце турніру беларус перамог грэка Томаса Ятаганаса, у паўфінале быў мацнейшы за ўкраінца Глеба Чабана, а ў вырашальным пыядынку нанёс паражэнне Уладзіміру Тулаеву з Расіі.

Сярэбранымі прызёрамі дарослага кантынентальнага форуму сталі нашы Данііл Дзедавец (да 67 кг) і Дар’я Бялькова (да 63,5 кг). У юнацкім і юніёрскім заліках (U11-U17) беларускія байцы выйгралі 13 узнагарод, а на маладзёжным першынстве (U23) узялі чатыры медалі. У агульнай колькасці з Афін нашы спартсмены павязуць 20 узнагарод — 10 залатых, 5 сярэбраных і 5 бронзавых.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»