Эканоміка

БЧ ужо даставіла на перапрацоўку больш за 500 тыс. тон цукровых буракоў новага ўраджаю

Фота прэс-службы БЧ 9 кастрычніка, Мінск . Беларуская чыгунка традыцыйна ўносіць свой уклад у дастаўку ўраджаю на прадпрыемствы цукровай галіны краіны і перавезла больш за 500 тыс. т цукровых буракоў з канца жніўня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Пагрузка караняплодаў праходзіць на 23 станцыях Беларускай чыгункі. У гэтым годзе перавозка арганізавана ў ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» і ААТ «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат». Усяго плануецца перавезці чыгуначным транспартам звыш 2 млн т гэтай салодкай прадукцыі ўраджаю бягучага года.

Як адзначылі ў прэс-службе, БЧ прымае ўсе неабходныя меры па арганізацыі перавозкі буракоў на заводы краіны ў поўным аб’ёме.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»