65 гадоў першаму палёту чалавека ў космас
12 красавіка 1961 г. савецкі касманаўт Юрый Гагарын здзейсніў першы ў гісторыі чалавецтва касмічны палёт*.
Карабель «Усход» стартаваў з касмадрома Байканур. Палёт доўжыўся 108 мін. Абляцеўшы адзін раз планету, касманаўт атрымаў з Зямлі каманду на спуск.
Першая ў свеце жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова здзейсніла палёт 16-19 чэрвеня 1963 г. у якасці камандзіра карабля «Усход-6». Працягласць палёту — 2 сутак 22 гадз 50 мін. За гэты час яе касмічны карабель 48 разоў абляцеў вакол Зямлі.
Першы выхад у адкрыты космас здзейсніў савецкі касманаўт Аляксей Лявонаў 18 сакавіка 1965 г. з борта касмічнага карабля «Усход-2» з выкарыстаннем гібкай (надзіманай) шлюзавой камеры.
Беларусы ў космасе
Касманаўт Пётр Клімук — ураджэнец в.Камароўка Брэсцкай вобласці. Здзейсніў тры касмічныя палёты: у 1973, 1975, 1978 гг. Агульная працягласць палётаў — 78 сутак.
Касманаўт Уладзімір Кавалёнак — ураджэнец в.Белае Мінскай вобласці. Здзейсніў тры касмічныя палёты: у 1977, 1978 і 1981 гг. Агульная працягласць палётаў — 216 сутак.
Касманаўт Алег Навіцкі — ураджэнец г.Чэрвень Мінскай вобласці. Здзейсніў чатыры касмічныя палёты: у 2012, 2016, 2021, 2024 гг. Агульная працягласць палётаў — 545 сутак.
Першы касманаўт суверэннай Беларусі — Марына Васілеўская, ураджэнка Мінска. Здзейсніла касмічны палёт у складзе экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) у 2024 г. Працягласць палёту — 14 сутак.
* 12 красавіка абвешчана ААН Міжнародным днём палёту чалавека ў космас.
Крыніцы: НАН Беларусі, Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына, адкрытыя крыніцы.






