Спорт

Азаранка не прайшла ў чвэрцьфінал турніру WTA-500 у Бад-Хомбургу

Вікторыя Азаранка. Фота з архіва НАК 24 чэрвеня, Мінск . Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (105-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не здолела прабіцца ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-500 у нямецкім Бад-Хомбургу з прызавым фондам $1 млн,

Сёння ў паядынку другога раўнда беларуска прайграла ў двух сэтах польскай тэнісістцы Ізе Свёнтак (8) — 4:6, 4:6.

У 1/16 фіналу Азаранка перамагла нямецкую тэнісістку Лаўру Зігемунд (103) — 6:2, 6:2, а да гэтага, у кваліфікацыі адолела ў трохсэтавых паядынках амерыканку Кэці Макналі (213) — 4:6, 6:2, 6:0 і расіянку Вераніку Кудзярметаву (43) — 6:7, 6:3, 6:4.

Спаборніцтвы ў Бад-Хомбургу завершацца 28 чэрвеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»