Азаранка і Кругер выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру ў Мадрыдзе
Фота з архіва 26 красавіка, Мінск . Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка стала чвэрцьфіналісткай парнага разраду турніру WTA-1000 Mutua Madrid Open з агульным прызавым фондам 7,8 млн еўра,
У сённяшняй сустрэчы 1/8 фіналу Азаранка і амерыканка Эшлін Кругер перамаглі расійска-амерыканскі дуэт Кацярына Аляксандрава / Пейтан Стэрнс — 6:3, 4:6, 10:5. У першым крузе Азаранка і Кругер абыгралі нідэрландска-амерыканскі тандэм Дэмі Схюрс / Эйжа Мухамад — 6:4, 6:4.
У 1/32 фіналу адзіночнага разраду першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка абыграла ў дзвюх партыях расійскую тэнісістку Ганну Блінкову (76-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:3, 6:4, а заўтра ў трэцім раўндзе сустрэнецца з бельгійкай Элізэ Мертэнс (26). У 2021 і 2023 гадах Сабаленка станавілася чэмпіёнкай гэтых спаборніцтваў, а год таму ўступіла ў вырашальным матчы польскай тэнісістцы Ізе Свёнтак.
Цяперашні мадрыдскі турнір завершыцца 4 мая, яго пераможца атрымае 985 тыс. еўра і 1000 рэйтынгавых ачкоў.