Інфаграфіка

Авіяцыйная галіна. Вынікі 2025 года

Грамадзянская авіяцыя Беларусі адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням да бяспекі палётаў, надзейнасці і якасці перавозак.

Пасажыраабарот на паветраным транспарце па выніках 2025 года павялічыўся на 11,2% да ўзроўню 2024 года.

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» выконвала рэгулярныя рэйсы ў 23 аэрапорты 12 дзяржаў. Перавезена больш за 2 млн пасажыраў.

Рэйсы на рэгулярнай аснове ў Нацыянальны аэрапорт Мінск выконвалі 11 авіяперавозчыкаў.

З аэрапортаў абласных цэнтраў Беларусі выканана больш за 1,6 тыс. рэйсаў, якімі скарысталіся звыш 145 тыс. пасажыраў.

Нацыянальны аэрапорт Мінск стаў лаўрэатам Еўразійскай прэміі ў галіне транспарту і лагістыкі «Магістраль Awards — 2025″*.

Адбыўся першы ў гісторыі суверэннай Беларусі выпуск пілотаў грамадзянскай авіяцыі ў БДАА.

Для даведкі
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» — буйнейшы авіяперавозчык Рэспублікі Беларусь. Створана 5 сакавіка 1996 года, з’яўляецца правадзейным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA).

* У прафесійным асяроддзі прэмію называюць «транспартным «Оскарам» — за высокі статус і шырокую геаграфію ўдзельнікаў. У 2025 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 100 кампаній і экспертаў з краін СНД, ЕАЭС, а таксама з Кітая, ААЭ і іншых краін.

Крыніцы: Міністэрства транспарту і камунікацый, «Белавія».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»