Культура

Арт-батл, перформансы, кінавечар у музеі. Чым здзівіць інтэрактыўны мультыжанравы фестываль у Віцебску

Фота supremstorm.gck.by 27 лютага, Віцебск . У Віцебску 27 лютага пройдзе інтэрактыўны мультыжанравы фестываль #СУПРЕМSTORM_ночь. Аб гэтым паведамілі ў Цэнтры культуры «Віцебск».

Фестываль прысвечаны Казіміру Малевічу і творчаму аб’яднанню УНОВІС. Ключавыя яго мерапрыемствы пройдуць у канцэртнай зале «Віцебск» з 16.00 да 0.00. Галоўнай падзеяй стане арт-батл «Сігнал Малевіча», у якім прымуць удзел як прафесійныя мастакі, так і таленавітыя студэнты. Тут жа жадаючыя змогуць наведаць урачыстае адкрыццё галерэі-лесвіцы, адкрытую калажную майстэрню «УНОВІС ХХІ», дзе можна будзе не толькі паназіраць за стварэннем твораў, але і навучыцца зрабіць уласны калаж. Гасцям будуць прадстаўлены перформансы «Метраном» маладзёжнага тэатра «Кола» і «Хуткасць ветру» Грэгара Гудкова. Як расказалі арганізатары, гэта будзе дыялог з часам, які мастак будзе весці пэндзлем у прысутнасці гледачоў, ствараючы работу на чатырох палотнах вышынёй тры метры. Прэм’ера фестывалю — перформанс «Чорны квадрат, белы гук» маладзёжнага тэатра «Кола», які на працягу многіх гадоў звяртаецца да спадчыны Казіміра Малевіча.

Фестываль мае крэатыўны музычны складнік. Для публікі выступіць малады музыкант Ілья Трышын, мастак Грэгар Гудкоў у калабарацыі з гукарэжысёрам Сяргеем Цвікі прадставіць мультымедыйны перформанс. Акрамя таго, на фестывалі адбудзецца гонг-акунанне «Адзінае каханне», якое створаць вібрацыі гонгаў, шматгалоссе спяваючых чаш, рытмы бубна, мелодыі званочкаў і шум акіяна.

У прасторы «Культурны код» канцэртнай залы можна будзе наведаць арт-кавярню і пакаштаваць аўтарскае супрэматычнае меню.

У рамках фестывалю адбудзецца абсалютна новая падзея — #СУПРЕМНОЧЬ_музеев. Установы культуры абласнога цэнтра адкрыюць свае дзверы для асаблівага дыялогу з наведвальнікамі з 19.00 да 23.00. У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пройдуць «SupremКВЕСТ_ночь», выступленне паэтычнага клуба з футурыстычнымі творамі прызнаных паэтаў, кінавечар, прысвечаны творчаму аб’яднанню УНОВІС, музычны фрыстайл Vitas vitae. Мастацкі музей падрыхтаваў прэзентацыю фестывалю #СУПРЕМSTORM_ночь, выставы «Віцебскі мастак. Легенды», Мікалая Дундзіна «Вера. Надзея. Любоў», выставу адной карціны ў рамках аўтарскага праекта мастака-рэстаўратара Юрыя Кегелева «Рэстаўрацыйная майстэрня».

Фінальнай кропкай фестывалю стане фаер-шоу на пляцоўцы перад цэнтральным уваходам канцэртнай залы «Віцебск» у 23.30.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»