«Арсенал», «Інтэр» і «Пары Сен-Жэрмен» выйгралі трэція матчы ў Лізе чэмпіёнаў
Фота з архіва 22 кастрычніка, Мінск . Тры клубы атрымалі трэція вікторыі запар на старце агульнага этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў,
Лонданскі «Арсенал» у дамашнім паядынку трэцяга тура нечакана з вялікім лікам перайграў мадрыдскі «Атлетыка» — 4:0. У першым тайме госці ні ў чым не ўступалі сапернікам, а пасля перапынку прапусцілі чатыры мячы. Пачатак разгрому паклалі бразільцы Габрыэл і Марцінэлі, а потым шведскі форвард Віктар Дзьёкерэш давяршыў справу двума дакладнымі ўдарамі. Міланскі «Інтэр» з такім жа рэзультатам перамог у Бруселі бельгійскі «Юніян». У Леверкузене французскі «Пары Сен-Жэрмен» разграміў нямецкі «Баер» з лікам 7:2. Па галявым дублі ў гасцей аформілі Дэсір Дуэ і Усман Дэмбеле.
Першую перамогу здабыў нідэрландскі ПСВ, які разграміў у Эйндхавене італьянскі «Напалі» з лікам 6:2. Двойчы вароты гасцей паразіў Дэніс Ман. Трэцяе фіяска запар пацярпела лісабонская «Бенфіка», якая ўступіла на выездзе англійскаму «Ньюкаслу» — 0:3. Галявы дубль у актыве Харві Барнса. Яшчэ адзін прадстаўнік англійскай прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці» з лікам 2:0 перамог у гасцях іспанскі «Вільярэал».
Сёння адбудуцца яшчэ дзевяць паядынкаў трэцяга тура.






