У свеце

Апытанне: рэйтынг падтрымкі кандыдатаў перад другім турам выбараў прэзідэнта Польшчы аднолькавы

Фота АР 23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень падтрымкі прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду Польшчы перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў аднолькавы. Аб гэтым інфармуе ТАСС са спасылкай на вынікі апытання, праведзенага даследчым цэнтрам Ipsos.

Паводле даных апытання, кандыдата кіруючай партыі «Грамадзянская кааліцыя» Рафала Тшаскоўскага і прадстаўніка партыі «Права і справядлівасць» Караля Наўроцкага плануе падтрымаць аднолькавая колькасць выбаршчыкаў — па 47 працэнтаў. На пытанне аб тым, за каго плануюць прагаласаваць у другім туры, не адказалі 6 працэнтаў рэспандэнтаў.

Пры гэтым, як паведамляецца, яўка выбаршчыкаў на ўчасткі для галасавання прагназуецца на ўзроўні 66 працэнтаў. Не маюць намеру ісці на выбары 26 працэнтаў рэспандэнтаў, яшчэ 8 працэнтаў пакуль не прынялі рашэнне, будуць яны галасаваць ці не.

Гэта апытанне праводзілася з 20 па 22 мая, у ім прынялі ўдзел 1 тыс. грамадзян ва ўзросце ад 18 да 80 гадоў.

Сацыялагічныя апытанні, што праводзіліся ў сакавіку-красавіку, паказвалі перавагу мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага над Наўроцкім. Аднак апублікаваныя ў чацвер, 22 мая, вынікі даследавання цэнтра OGB (Ogуlnopolska Grupa Badawcza) упершыню вывелі Наўроцкага на першае месца.

Паводле афіцыйных даных Дзяржаўнай выбарчай камісіі, Тшаскоўскі стаў пераможцам першага тура прэзідэнцкіх выбараў 18 мая з рэзультатам 31,36 працэнта. Наўроцкі стаў другім, атрымаўшы падтрымку 29,54 працэнта выбаршчыкаў. Другі тур выбараў пройдзе 1 чэрвеня.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»