Інфаграфіка

АПК Беларусі: Вытворчасць сельгаспрадукцыі

Аграрыі набліжаюцца да намалоту 11 млн т збожжа (з улікам рапсу і кукурузы)*.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) склала 43,6 ц/га — вышэйшая за мінулагоднюю на 5,5 ц/га.

Нарыхтавана льнотрасты 210 тыс. т, ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 12 ц/га.

Атрымана больш за 9,7 млн т травяных кармоў.

У студзені — кастрычніку 2025 года ў гаспадарках усіх катэгорый** атрымалі сельгаспрадукцыі на Br35,8 млрд.

Па выніках 2025 года Беларусь разлічвае атрымаць не менш як $9 млрд ад экспарту прадуктаў харчавання.

Для параўнання: экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў 2024 годзе склаў $8,5 млрд. Геаграфія экспарту — больш за 110 краін.

Уклад сельгасвытворчасці ў аб’ём ВУП Беларусі ў 2024 годзе перавысіў 6%.

З агульнага аб’ёму прадукцыі:
жывёлагадоўчая — 53,2%,
раслінаводчая — 46,8%.

Удзельная вага па катэгорыях гаспадарак:
сельгасарганізацыі — 78,9%,
прысядзібныя ўчасткі насельніцтва — 18,2%,
сялянскія (фермерскія) гаспадаркі — 2,9%.

*Паводле даных на 17 лістапада 2025 года.

**У сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва.

Крыніцы: Белстат, Мінсельгасхарч.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»