Юныя барцы з Беларусі ўзялі шэсць узнагарод першынства Еўропы-U15 у Балгарыі
Настасся Малашэвіч. Фота Беларускай федэрацыі барацьбы 24 мая, Мінск . Беларускія спартсмены заваявалі шэсць медалёў на першынстве Еўропы па барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат не старэйшых за 15 гадоў,
Кантынентальны форум прайшоў у Балгарыі. У актыве нашай каманды адно золата, адно серабро і чатыры бронзы. Перамогу ў вагавой катэгорыі да 39 кг атрымала Настасся Малашэвіч, таксама ў жаночай барацьбе бронзавымі прызёрамі сталі Аляксандра Камінская (да 36 кг) і Настасся Саліна (да 66 кг).
Сярод прадстаўнікоў грэка-рымскага стылю другое месца ў вазе да 68 кг заняў Артур Туманаў, на трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Глеб Семяненка (да 41 кг) і Мікола Восіпаў (да 85 кг). Усяго на першынстве Еўропы-U15 нашу краіну прадстаўлялі 30 юных атлетаў.
На тыдзень раней у Балгарыі завяршыўся чэмпіянат кантынента па барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат да 17 гадоў, на якім беларускія спартсмены таксама выйгралі шэсць узнагарод (1-1-4). У больш старэйшай узроставай групе Настасся Малашэвіч стала ўладальніцай сярэбранай узнагароды.






