Палітыка

Аналітык: Мінск стаў выдатнай трыбунай для дыскусіі па пытаннях фарміравання шматпалярнасці

Фота з архіва 30 кастрычніка, Мінск . Мінск стаў не толькі пляцоўкай для мірных перагавораў, але і трыбунай для дыскусіі па пытаннях фарміравання шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі. Такі пункт гледжання выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Сяргей Вяргейчык, які прыняў удзел у ІІІ Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

Сяргей Вяргейчык асобна закрануў тэму важнасці дзейнасці Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у вырашэнні пытанняў бяспекі.

«У парадку дня ШАС тэма бяспекі з’яўляецца не адзінай, але яна вызначае прыярытэты Арганізацыі і аб’ядноўвае інтарэсы яе паўнапраўных членаў і дзяржаў-партнёраў, — адзначыў Сяргей Вяргейчык. — Рэспубліка Беларусь з-за свайго геаграфічнага становішча, а таксама адкрытасці з моманту набыцця дзяржаўнасці зведвае ўздзеянне большасці геапалітычных працэсаў, якія адбываюцца ў свеце».

Ён звярнуў увагу, што ў перыяд стварэння і станаўлення ШАС Беларусь, не маючы агульных граніц з Кітаем і дзяржавамі Цэнтральнай Азіі, непасрэдна не была ўцягнута ў працэс фарміравання абстаноўкі бяспекі ў гэтым рэгіёне.

«Асноўная ўвага Мінска на знешнім контуры калектыўнай бяспекі была засяроджана на ўзмацненні ролі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) па процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам. З улікам таго, што дзве ключавыя рэгіянальныя арганізацыі ўключалі агульных удзельнікаў (Расія, дзяржавы Цэнтральнай Азіі), можна сцвярджаць, што і Беларусь як актыўны член АДКБ была фактычна ўключана ў шматбаковы працэс фарміравання абстаноўкі бяспекі на прасторы ад Брэста да Шанхая», — падкрэсліў аналітык.

На яго думку, гэтаму садзейнічалі цесныя і дружалюбныя адносіны на двухбаковай аснове з усімі краінамі, якія ўваходзяць у ШАС і АДКБ.

«Пры далучэнні Беларусі да ШАС, спачатку ў якасці партнёра па дыялогу, а затым наглядальніка, прымалася пад увагу зрушэнне інтарэсаў Арганізацыі ў бок пашырэння магчымасцей эканамічнага супрацоўніцтва і гуманітарных абменаў, — прадоўжыў аналітык. — Беларусь таксама дэманстравала зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі структурамі, уключаючы ЕАЭС і ШАС. Як падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з лідарам КНР Сі Цзіньпінам у Ташкенце ў чэрвені 2016 года, мы гатовы быць «заходнімі варотамі» ШАС як адзіная з еўрапейскіх дзяржаў, якія атрымалі статус наглядальніка».

Сяргей Вяргейчык адзначыў, што ў сучасных умовах Беларусь аказалася на «заходнім рубяжы» ШАС і ўносіць свой важкі ўклад у забеспячэнне рэгіянальнай стабільнасці.

«Мінск стаў не толькі пляцоўкай для мірных перагавораў, але і трыбунай для дыскусіі па пытаннях фарміравання абстаноўкі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі, заснаванай на такіх ключавых прынцыпах, як ненападзенне, непрымяненне сілы або пагрозы сілай, мірнае вырашэнне рознагалоссяў.

Сярод выразаў, якія найбольш часта выкарыстоўвалі дакладчыкі ў час III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, былі «справядлівы светапарадак», «раўнапраўны дыялог», «усеагульная і непадзельная бяспека», «ненакіраванасць супраць іншых». Падобныя па духу каштоўнасці (узаемная павага і давер, роўнасць, дыялог, імкненне да агульнага развіцця) ляжаць у аснове «шанхайскага духу», — адзначыў Сяргей Вяргейчык.

«Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва як адна з самых прадстаўнічых і ўплывовых арганізацый фактычна ўжо стала неад’емным элементам новага міжнароднага парадку. Як падкрэсліў генеральны сакратар ШАС, роўная і непадзельная архітэктура бяспекі ў Еўразіі і справядлівы светапарадак гарманічна дапаўняюць намаганні, што прыкладаюцца ШАС, па ўмацаванні міру і стабільнасці ў рэгіёне». Стаўшы часткай «шанхайскай сям’і», а гэта стратэгічны выбар Беларусі, краіна ўносіць свой уклад у справу «ўсеагульнай бяспекі на прынцыпах непадзельнасці і культурна-цывілізацыйнай разнастайнасці шляхоў устойлівага развіцця», — рэзюмаваў аналітык БІСД.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»