Палітыка

Амерыканскі палітолаг: Беларусь ніколі не была і не будзе нічыім сатэлітам

2 ліпеня, Мінск . Беларусь ніколі не была і не будзе нічыім сатэлітам, заявіў журналістам член Рэспубліканскай партыі, выкладчык паліталогіі Фларыдскага ўніверсітэта Стыў Самарын,

Сёння ў Палаце прадстаўнікоў праходзіць сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Сяргея Рачкова і членаў рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа з прадстаўнікамі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый ЗША, грамадскімі дзеячамі і прадпрымальнікамі ЗША.

«Дыялог ніколі не заканчваўся, каналы сувязі працавалі, і працавалі вельмі інтэнсіўна. Цяпер мы бачым прадукт гэтай работы — новая Адміністрацыя Злучаных Штатаў зацікаўлена ў развіцці кантактаў. Яны заўсёды былі, а цяпер яны сталі бачнымі. Гэтых кантактаў будзе значна больш. Яны маюць выключнае значэнне для развіцця міжнародных адносін», — сказаў Стыў Самарын.

Паводле яго слоў, амерыканцы атрымліваюць скажоную інфармацыю пра Беларусь. «Большасць нашых суграмадзян атрымлівае зусім скажоную карцінку, пачынаючы ад дакладаў Дзярждэпартамента і заканчваючы рознымі прапагандысцкімі крыніцамі. Але калі радавы амерыканец прыязджае ў Беларусь, ён бачыць зусім іншую карціну. Замест таталітарнай, страшнай дзяржавы ён бачыць шчаслівых прыгожых людзей, усмешкі на тварах, багацце ў магазінах, перапоўненыя рэстараны, клубы — сапраўды краіну для жыцця», — адзначыў амерыканскі палітолаг.

«На працягу многіх гадоў Беларусь адстойвала сваю незалежнасць. Беларусь ніколі не была і не будзе нічыім сатэлітам. Некага гэта раздражняе. Некага гэта прыводзіць у шаленства. Але ў вынікі ва ўсіх выклікае павагу», — дапоўніў Стыў Самарын.
Фота Максіма Гучака

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»