Эканоміка

Вызначаны пераможцы нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» за 2025 год

17 верасня, Мінск . Вызначаны пераможцы нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» за 2025 год. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Усяго на конкурс было пададзена 483 заяўкі. Пры вызначэнні пераможцаў улічваліся такія паказчыкі, як выручка ад рэалізацыі прадукцыі, рэнтабельнасць продажаў, экспарт тавараў і паслуг, сума выплачаных падаткаў, дадаткова створаныя рабочыя месцы і іншыя.

У выніку вызначаны 33 пераможцы ў пяці намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг», «Эфектыўны індывідуальны бізнес».

Акрамя таго, звання «Ганаровы прадпрымальнiк» удастоены тры арганізацыі, прызнаныя пераможцамі нацыянальнага конкурсу другі год запар.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»