У свеце

Алжыр афіцыйна далучыўся да Новага банка развіцця БРІКС

Фота з архіва РІА Навіны 22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алжыр афіцыйна далучыўся да Новага банка развіцця (НБР) БРІКС. Аб гэтым заявіла кіраўнік НБР Дзілма Русеф, паведамляе ТАСС.

Русеф адзначыла, што Алжыр «унясе ўклад ва ўмацаванне пазіцый НБР на сусветнай фінансавай арэне». Яна таксама адзначыла, што краіна адыгрывае важную ролю не толькі ў эканоміцы Паўночнай Афрыкі, але і ў сусветным маштабе.

Паводле яе слоў, НБР гатовы супрацоўнічаць з Алжырам у галіне інвестыцый. «Разам з Алжырам мы будзем працаваць над фінансаваннем эфектыўных праектаў, якія садзейнічаюць прагрэсу, паляпшэнню жыцця і развіццю», — падкрэсліла Русеф.

У Алжыры, у сваю чаргу, заявілі, што далучэнне рэспублікі да банка БРІКС «створыць шматабяцальныя магчымасці для супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі», і выказалі перакананасць у тым, што НБР адыгрывае жыццёва важную ролю ў фінансаванні сусветнага развіцця.

Новы банк развіцця быў заснаваны дзяржавамі БРІКС на аснове міжурадавага пагаднення, падпісанага на VI саміце аб’яднання ў Фарталезе ў ліпені 2014 года. На гэты момант у НБР уваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР, Бангладэш, ААЭ, Егіпет і Алжыр. Асноўная мэта НБР заключаецца ў фінансаванні інфраструктурных праектаў і ініцыятыў па ўстойлівым развіцці ў краінах БРІКС і краінах, якія сталі на шлях развіцця. Як указвае ТАСС, банку прысвоены міжнародныя крэдытныя рэйтынгі на ўзроўні АА+ ад Fitch Ratings і S&P Global Ratings.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»