Грамадства

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за гарачыні аб’яўлены ў Беларусі на 26-27 чэрвеня 

25 чэрвеня, Мінск . У дзённыя гадзіны 26-27 чэрвеня па захадзе рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне 30-33 градусы, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

26 чэрвеня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночна-ўсходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер ноччу будзе няўстойлівы слабы, днём паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ​​да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў цяпла, па захадзе плюс 15-17. Днём слупок тэрмометра паднімецца ад плюс 21 па ўсходзе да плюс 32 па захадзе.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»