Ахова здароўя Беларусі
Асноўныя паказчыкі* сістэмы аховы здароўя Беларусі:
— 2693 амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі,
— 564 бальнічныя арганізацыі,
— 49,1 тыс. практыкуючых урачоў,
— 123,9 тыс. сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
Сярэдні ўзрост медработнікаў:
— урача-спецыяліста — 42,5 года,
— сярэдняга медыцынскага работніка — 43,4 года.
Колькасць урачоў-спецыялістаў па асобных профілях:
— тэрапеўтычны — 17,6 тыс.,
— хірургічны — 14,5 тыс.,
— медыка-дыягнастычны — 4,9 тыс.,
— стаматалагічны — 5,4 тыс.,
— педыятрычны — 4,4 тыс.
Забяспечанасць насельніцтва Беларусі медыцынскімі работнікамі (на 10 тыс. чалавек):
— практыкуючых урачоў — 54,
— сярэдніх медыцынскіх работнікаў — 136.
Беларусь займае лідзіруючую пазіцыю сярод краін СНД па забяспечанасці насельніцтва сярэднімі медыцынскімі работнікамі.
*Тут і далей даныя на канец 2024 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.