«Адзін раён — адзін праект». Колькі праектаў рэалізавана ў Беларусі
У Беларусі з 2022 года рэалізуецца праграма «Адзін раён — адзін праект», ініцыяваная кіраўніком дзяржавы.
Мэта — падтрымка і развіццё ініцыятыў з акцэнтам на стварэнні новых рабочых месцаў.
Праекты рэалізуюцца на аснове існуючых рэсурсаў. Многія з іх з’яўляюцца адначасова імпартазамяшчальнымі і экспартна арыентаванымі.
Шэраг раёнаў рэалізуе не адзін, а два і больш праекты.
Колькасць праектаў ініцыятывы па гадах:
2022 год — 129,
2023 год — 156,
2024 год — 208,
2025 год — 217.
Прадугледжваецца:
— прыцягненне Br8,9 млрд інвестыцый,
— стварэнне больш як 10,7 тыс. рабочых месцаў.
На 1 кастрычніка 2025 года ў 86 рэгіёнах завершана 98 праектаў, створана 4,8 тыс. рабочых месцаў. У тым ліку ў 12 рэгіёнах завершана па 2 праекты.
Для даведкі
Пры адборы праектаў улічваецца шэраг крытэрыяў:
— вытворчая накіраванасць праекта,
— стварэнне новых рабочых месцаў,
— выкарыстанне мясцовай сыравіны і кампетэнцый,
— перспектывы імпартазамяшчэння і павелічэння экспарту.
Вынікі праграмы «Адзін раён — адзін праект» будуць падведзены ў 2026 годзе.
Крыніца: Мінэканомікі.






