Ад Зімбабвэ да Ганы. У якіх міжнародных выстаўках Афрыкі прымуць удзел беларускія прадпрыемствы ў гэтым годзе
Фота «Белінтэрэкспа» 20 сакавіка, Мінск . У якіх міжнародных выстаўках Афрыкі прымуць удзел беларускія прадпрыемствы ў гэтым годзе, расказалі ва УП «Белінтэрэкспа» БелГПП.
Адным з ключавых рэгіёнаў для развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з’яўляецца Афрыканскі кантынент. З кожным годам «Белінтэрэкспа» паступальна пашырае геаграфію прэзентуемых экспазіцый на галоўных выстаўках у краінах Афрыкі.
Беларускі бок з’яўляецца адным з найбольш чаканых ганаровых гасцей шматпрофільнай міжнароднай выстаўкі Zimbabwe International Trade Fair 2026 (ZITF), якая адбудзецца з 20 па 25 красавіка ў Булавая Рэспублікі Зімбабвэ.
«Цяпер завяршаецца работа па фарміраванні пула ўдзельнікаў калектыўнага стэнда, заяўкі прымаюцца да разгляду і ўключэння кампаній у склад экспазіцыі Made in Belarus. Дзякуючы заключанаму пагадненню паміж унітарным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» і ZITF Company беларускаму боку прадастаўлены эксклюзіўныя правы на дэманстрацыю айчыннай прадукцыі, тавараў і паслуг», — адзначылі на прадпрыемстве.
У Зімбабвэ адзначаюць павышаны попыт на беларускую харчовую прадукцыю, тэхніку і абсталяванне, тэхналогіі і навуковыя распрацоўкі, а таксама прапановы ў сферы адукацыі, культуры і турызму. Высокая якасць і канкурэнтная цана беларускай прадукцыі з’яўляюцца аднымі з найбольш выгадных прапаноў на рынку Зімбабвэ. «Інтарэс да дэманструемых тавараў выказваюць кіраўнікі галіновых міністэрстваў і ведамстваў, а беларускую экспазіцыю на выставе ZITF традыцыйна наведваюць прэзідэнты краін Афрыкі і прадстаўнікі органаў улады самага высокага ўзроўню», — падкрэслілі ў прэс-службе.
Буйнейшае міжнароднае шматгаліновае дзелавое мерапрыемства ў Рэспубліцы Мазамбік — выстаўка FACIM 2026 таксама ў пераліку значных рэгіянальных экспападзей. Правядзенне выстаўкі запланавана ў перыяд з 26 жніўня па 1 верасня. Сярод ключавых раздзелаў мерапрыемства — сельскагаспадарчы і прадуктовыя сектары, прамысловая вытворчасць, тэхналогіі і камунікацыі, лічбавыя рашэнні і навукова-адукацыйныя праграмы.
З улікам зваротнай сувязі і пажаданняў ад беларускіх прадпрыемстваў вядзецца работа па арганізацыі ўдзелу айчынных кампаній і арганізацый у міжнароднай гандлёвай выстаўцы Agrofood West Africa 2026 у горадзе Акра Рэспублікі Гана з прэзентацыяй прадуктаў харчавання, спадарожных тавараў і паслуг.
У «Белінтэрэкспа» дадалі, што таксама прапрацоўваецца ўдзел у буйнейшым рэгіянальным экспазіцыйным афрыканскім форуме найноўшых тэхналогій у галіне здабычы і перапрацоўкі карысных выкапняў, землярыйных работ, абсталявання MINEXPO Africa 2026 з 28 па 30 кастрычніка ў горадзе Дар-эс-Салам Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія.
Акрамя гэтага, у снежні 2026 года адбудзецца міжнародная гандлёвая выстаўка прадуктаў харчавання і напіткаў Food Africa ў Каіры Арабскай Рэспублікі Егіпет, дзе ўжо традыцыйна чакаецца прэзентацыя экспазіцыі Belarus. The Taste of Nature з удзелам айчынных вытворцаў.
«У другім паўгоддзі мы плануем дапоўніць каляндар новымі падзеямі — як шматпрофільнымі, так і галіновымі выстаўкамі, якія цяпер яшчэ ўзгадняюцца арганізатарамі. Упэўнены, што зацікаўленыя прадпрыемствы таксама змогуць знайсці экспанапрамкі па сваім профілі», — рэзюмавалі ў «Белінтэрэкспа».






