Грамадства

Абноўлены правілы перавозак пасажыраў і грузаў. Што змянілася

Фота з архіва 2 красавіка, Мінск . Уступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2026 года нумар 147 «Аб перавозках пасажыраў і грузаў». Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Нормы пастановы накіраваны на ажыццяўленне бяспекі выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў, якаснага транспартнага абслугоўвання, стварэння ўмоў для добрасумленнай канкурэнцыі.

Зацверджаны правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў. Таксама ўнесены змяненні ў палажэнне аб парадку правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах. Дапоўнены пералік кансалідатараў заявак экспарцёраў на перавозку прадукцыі чыгуначным транспартам у КНР.

Так, у частцы перавозак пасажыраў уведзена абавязковасць аснашчэння аўтобусаў, якія выконваюць перавозкі пасажыраў, сродкам відэафіксацыі, абсталявання пасажырскіх сядзенняў рамянямі бяспекі. Выключаны нормы аб абавязковасці праходжання вадзіцелямі навучання па адукацыйнай праграме навучальных курсаў.

Замацаваны абавязак аўтамабільнага перавозчыка заключыць з вадзіцелем працоўны дагавор. Акрамя таго, абазначаны віды праязных дакументаў і вызначаны парадак іх выкарыстання па аналогіі з гарадскім электрычным транспартам. Выключаны выпадкі змянення спосабу аплаты пры выкананні аўтамабільнай перавозкі аўтамабілямі-таксі і ўпарадкавана аплата шляхам электроннай інфармацыйнай сістэмы.

Яшчэ адно новаўвядзенне — выключэнне выпадкаў адмоў пры браніраванні месца для праезду і высокага кошту паслуг па перавозках пасажыраў аўтамабілямі-таксі пры заказе паездкі без выкарыстання інфармацыйных сістэм, мабільных дадаткаў, паслуг дыспетчара таксі непасрэдна ў вадзіцеля.

Асноўныя змяненні ў частцы перавозак грузаў — аснашчэнне грузавых транспартных сродкаў сродкам відэафіксацыі і апаратурай спадарожнікавай навігацыі, кузава грузавога транспартнага сродку пры транспарціроўцы драўніны — спецыяльнымі прыстасаваннямі (стойкамі, конікамі, шыпамі, грабянямі проціслізгацення і інш.), якія прадухіляюць магчымасць зрушэння грузу.

Асобны раздзел датычыцца таго, што грузавік і прычэп (паўпрычэп) да яго павінен быць абсталяваны полагам для аховы дарогі і прыдарожнай паласы ад забруджванняў. Устаноўлены абавязак для вадзіцеля выкарыстоўваць такі полаг, а перавозчыка — аснасціць ім кузаў, забяспечыць належнае выкарыстанне, відэафіксацыю на працягу рабочай змены выканання аўтамабільных перавозак грузаў, захоўванне атрыманых даных.

Навацыі палажэння аб парадку правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах датычацца дапаўнення складу конкурснай камісіі арганізацыямі, да кампетэнцыі якіх належаць пытанні бяспекі перавозак на адпаведнай тэрыторыі (пры іх згодзе).

Таксама ў ліку змяненняў — устанаўленне правамоцным пасяджэння камісіі, калі на ім прысутнічае больш як 50 працэнтаў складу камісіі, вызначэнне парадку кампенсацыі затрат на арганізацыю і правядзенне конкурсу, устанаўленне адзіных крытэрыяў ацэнкі конкурсных прапаноў для выключэння нядобрасумленных суб’ектаў. Выключаецца тэрмін падачы ў конкурсную камісію тлумачэнняў, што дасць магчымасць скараціць перыяд правядзення конкурсу. Вызначаны парадак дзеянняў прэтэндэнта пасля атрымання ім паведамлення аб прызнанні пераможцы конкурсу або аб прызнанні конкурсу несапраўдным, парадак заключэння дагавора аб арганізацыі аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах у выпадку незаключэння гэтага дагавора з пераможцам конкурсу.

Большая частка палажэнняў пастановы ўступіла ў сілу з 1 красавіка.

Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў рэгулююць адносіны, што ўзнікаюць пры арганізацыі і выкананні аўтамабільных перавозак пасажыраў, вызначаюць умовы і парадак выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў, іх багажу і (або) ручной паклажы, вызначаюць правы, устанаўліваюць адказнасць і абавязкі пасажыраў, аўтамабільных перавозчыкаў, заказчыкаў аўтамабільных перавозак пасажыраў, аператараў аўтамабільных перавозак, уладальнікаў пасажырскіх тэрміналаў, аператараў таксі, дыспетчараў таксі, дыспетчараў аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах.

Правілы аўтамабільных перавозак грузаў вызначаюць агульныя ўмовы выканання аўтамабільных перавозак грузаў, умовы выканання аўтамабільных перавозак асобных відаў грузаў, умовы выканання аўтамабільных перавозак грузаў фізічных асоб, пытанні забеспячэння бяспечнага выканання аўтамабільных перавозак грузаў, патрабаванні да аўтамабільных перавозчыкаў, вадзіцеляў і транспартных сродкаў пры выкананні ўнутрырэспубліканскіх і міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў, правы, абавязкі і адказнасць аўтамабільнага перавозчыка і заказчыка аўтамабільнай перавозкі.

Дакумент прыняты ўзамен пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2008 года нумар 970 «Аб зацвярджэнні Правіл аўтамабільных перавозак грузаў» і нумар 972 «Аб некаторых пытаннях аўтамабільных перавозак пасажыраў».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»