Культура

Аўтарскі балет Ігара Колба стаў лаўрэатам прэміі BraVo

Фота з архіва 21 красавіка, Мінск . Аўтарскі балет галоўнага балетмайстра Вялікага тэатра Беларусі заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Ігара Колба «Ілюзіі кахання» стаў лаўрэатам прэміі BraVo. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Вялікім тэатры.

Чарговая, сёмая цырымонія ўручэння міжнароднай прафесійнай музычнай прэміі BraVo прайшла ў Вялікім тэатры Расіі. На гістарычную сцэну выйшлі самыя яркія прадстаўнікі класічнага мастацтва з больш як 10 краін. Удзельнікамі канцэрта сталі вядучыя салісты балета Вялікага тэатра Беларусі Людміла Хітрова і Андрэй Барыеў.

Лаўрэатам прэміі BraVo ў намінацыі «Класічны выканаўца з краіны-партнёра» стаў аўтарскі балет Ігара Колба «Ілюзіі кахання», які галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі паставіў у Мінску ў мінулым сезоне.

«Гэта чароўны раман, дзе ёсць разнастайнасць часу і месца, выразная лінія псіхааналізу, як паветра патрэбная балету гісторыя кахання і шэраг мастацкіх шлейфаў, якія ставяць спектакль у шырокі культурны кантэкст, — адзначылі арганізатары цырымоніі. — Глыбіня сюжэту і эмацыянальная выразнасць балета разам з віртуознай харэаграфіяй на лібрэта заслужанага артыста Расіі Ігара Колба пакідае глыбокі след у сэрцах гледачоў».

Каралеўская опера сталіцы Амана — Маската стала лаўрэатам прэміі ў намінацыі «Канцэртная / тэатральная пляцоўка года».

Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Расіі і Марыінскага тэатра Валерый Гергіеў стаў лаўрэатам прэміі BraVo «За ўклад у сусветную культуру».

Балет Барыса Эйфмана «Злачынства і пакаранне» быў прызнаны балетам года, а операй года — «Рыгалета» Дж. Вердзі, пастаноўка Вялікага тэатра Расіі.

У папярэднія гады гэтай прэміі ў розных намінацыях былі ўдастоены салісты беларускай оперы Марта Данусевіч, Дар’я Гаражанка і Андрэй Валенцій.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»