Палітыка

Беларусь плануе адкрыць дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Нікарагуа

26 лістапада, Мінск . Беларусь плануе адкрыць дыппрадстаўніцтва ў Нікарагуа. Аб гэтым у Мінску па выніках пятага пасяджэння беларуска-нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве заявіў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў,
«У Мінску афіцыйна пачынае работу дыпламатычнае прадстаўніцтва Нікарагуа. У бліжэйшай перспектыве плануецца адкрыццё беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Манагуа (сталіцы Нікарагуа. — Заўвага ). Упэўнены, што гэта надасць дадатковы імпульс беларуска-нікарагуанскаму супрацоўніцтву і дапаможа больш аператыўна вырашаць пытанні рэалізацыі сумесных ініцыятыў», — сказаў намеснік кіраўніка МЗС. Як паведамлялася , у Мінск на пасяджэнне сумеснай камісіі на чале нікарагуанскай дэлегацыі прыбыў саветнік супрэзідэнтаў Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Артэга Мурылья.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»