Туман і ранішнія замаразкі чакаюцца ў Беларусі 17 кастрычніка
17 кастрычніка, Мінск. . Туман на большай частцы тэрыторыі Беларусі і замаразкі да мінус 3 градусаў па поўначы краіны чакаюцца раніцай 17 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Белгідрамеце.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, сёння будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўдні краіны пройдуць невялікія дажджы. У першай палавіне дня на большай частцы тэрыторыі захаваецца туман, месцамі магчымы слабы галалёд.
Вецер паўночны, паўночна-ўсходні, 2–7 м/с. Тэмпература паветра складзе ад плюс 9 градусаў па паўночным захадзе да плюс 17 градусаў па паўднёвым усходзе.



