Не менш як 700 тыс. тон цукру плануюць вырабіць у Беларусі з ураджаю 2026 года
Фота з архіва 13 кастрычніка, Мінск . Колькі цукру плануюць вырабіць у Беларусі з ураджаю салодкіх караняплодаў 2026 года, паведаміў у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў, .
Алег Жыдкоў нагадаў, што ўборка цукровых буракоў стартавала ўжо ў канцы жніўня. Ураджай атрыманы даволі добры. Паводле прагнозаў аграрыяў, ён перавысіць 5,5 млн т, што запатрабуе дадатковых намаганняў для таго, каб аператыўна і без страт перапрацаваць.
«Работа сінхронна будуецца на ўсіх этапах ад поля да прадпрыемства. Пачынаючы ад транспарціроўкі, складзіравання да падачы на перапрацоўчыя магутнасці, працэс павінен быць бесперапынным», — адзначыў Алег Жыдкоў.
Цукровыя заводы праводзяць мадэрнізацыю і могуць сёння перапрацоўваць больш як 40 тыс. т цукровых буракоў за суткі. Скарачаецца час перапрацоўкі, аптымізуюцца затраты, якія з гэтым звязаны, зніжаюцца страты ад позніх перыядаў перапрацоўкі.
«Перапрацавалі ўжо больш як 1,8 млн т цукровых буракоў. Па дынаміцы да мінулага года ідзём з апярэджаннем. Вырабілі больш як 280 тыс. т цукру. Аб’ёмы вытворчасці сведчаць аб тым, што павінны атрымаць не менш як 700 тыс. т. Гэтага будзе дастаткова не толькі для ўнутранага спажывання жыхарамі і перапрацоўчымі прадпрыемствамі, якія выкарыстоўваюць цукар у якасці сыравіны, але і для таго, каб закласці нядрэнны экспартны патэнцыял», — адзначыў Алег Жыдкоў.
Больш актуальных навін і аналітыкі глядзіце на VIDEOBEL.BY.





