Грамадства

Тэлеканал «Саюзны» цяпер прадстаўлены на партале VIDEOBEL.BY

6 кастрычніка, Мінск . Палітыка, гісторыя, інтэрв’ю — кантэнт тэлеканала «Саюзны» цяпер можна паглядзець на партале VIDEOBEL.BY ў любы зручны час.

Тэлеканал «Саюзны» быў створаны для асвятлення жыцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Кантэнт, даступны для прагляду на VIDEOBEL.BY, уключае падкасты, інтэрв’ю, аўтарскія праграмы, спецыяльныя рэпартажы, матэрыялы аб культуры, гісторыі, навуцы і тэхналогіях, падарожжах і вольным часе.

Цяпер шэсць праектаў тэлеканала «Саюзны» прадстаўлены на платформе VIDEOBEL.BY ў зручнай для гледача форме з таймкодамі і тэматычным апісаннем:

«Саюзны. Падкаст»;

«Палітыка. Падкаст»;

«Саюзны падкаст. Гісторыя»;

«Факты на стол. Падкаст»;

«Саюзны. Спецыяльны рэпартаж»;

«Саюзны. Інтэрв’ю».
Праект VIDEOBEL.BY быў запушчаны 12 верасня 2024 года. Гэта мультымедыйны партал, дзе прадстаўлены відэакантэнт беларускіх СМІ: БЕЛТА, тэлеканалаў, холдынга «СБ. Беларусь сегодня» і рэгіянальных медыя. Наведвальнікі могуць выбраць матэрыял, які спадабаўся, і глядзець яго ў прамым эфіры або скарыстацца зручным адкладзеным праглядам. З 1 студзеня 2026 года на сайт зайшлі больш як 3 млн карыстальнікаў са 161 краіны, зафіксаваны дзясяткі мільёнаў праглядаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»