Лукашэнка даручыў прадаставіць магчымасць выкупу арэнднага жылля ў прадпрыемстваў
22 верасня, Мінск . Магчымасць выкупу арэнднага жылля, пабудаванага прадпрыемствамі для сваіх работнікаў, абмяркоўвалася на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі аб перспектывах жыллёвага будаўніцтва і павышэнні эфектыўнасці выкарыстання арэнднага жылля. Аб гэтым расказаў журналістам віцэ-прэм’ер Аляксандр Церахаў,
«Магчымасць выкупу арэнднага жылля таксама абмяркоўвалася на нарадзе. Мы разглядалі (гэта пытанне. — Заўвага БЕЛТА) якраз зыходзячы з неабходнасці замацавання кадраў на канкрэтных прадпрыемствах. Менавіта тое жыллё, якое будзе будавацца на прадпрыемствах», — сказаў віцэ-прэм’ер.
Напрыклад, у адпаведнасці з існуючымі планамі ў гэтым годзе прадпрыемствы пабудуюць для сваіх работнікаў прыкладна 600 кватэр.
«Кіраўніком дзяржавы даручана, каб мы стварылі магчымасць ажыццяўляць выкуп гэтага арэнднага жылля пасля дасягнення пэўнага стажу работы (на прадпрыемстве, якое пабудавала і прадаставіла работніку арэнднае жыллё. — Заўвага БЕЛТА). Дапусцім, 15, 20, 25 гадоў», — заявіў Аляксандр Церахаў. 





