«Раўбічы» прымуць чэмпіянат краіны па летнім біятлоне 23-24 верасня
Фота БФБ 22 верасня, Мінск . На базе РЦАП па зімовых відах спорту «Раўбічы» пройдуць чэмпіянат і першынство Беларусі па летнім біятлоне,
Удзел у спаборніцтвах на лыжаролерах прымуць лідары нацыянальнай каманды і перспектыўныя юніёры. Цырымонія адкрыцця турніру пачнецца 23 верасня ў 9.45, праз паўгадзіны стартуе першы від праграмы — мужчынскі спрынт на 10 км. У гэты ж дзень мацнейшых у гэтай дысцыпліне вызначаць дзяўчаты (12.00).
24 верасня ў «Раўбічах» адбудуцца дзве гонкі з масавым стартам (10.15 — мужчынская, 11.55 — жаночая). Усяго на чэмпіянаце і першынстве краіны па летнім біятлоне будуць разыграны восем камплектаў узнагарод. Уваход на трыбуны свабодны, прамыя трансляцыі даступны на YouTube-канале Беларускай федэрацыі біятлона.






